Аляксей Паўлоўскі: “Рэпартаж БТ -- поўная хлусня”!

2012 2012-01-18T12:19:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Так пракаментаваў зроблены паклёпнікці рэпартаж Беларускім тэлебачаннем магілёўскі муляр Аляксей Паўлоўскі.

“У пяціхвілінным рэпартажы, які быў паказаны па тэлеканале “Беларусь-1”, журналісты пабаяліся назваць маё імя. Яны таксама не паказалі маё фота, таму рэпартаж аказаўся безымянным. Ёсць смуцьян, які падпісаў невядома пад што 15 чалавек сваёй брыгады на знак пратэсту, што яму не працягнули працоўны кантракт і ўсё, аднак, назваць імя пабаяліся”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

“У сюжэце поўная хлусня. Сказана, што я два дні прапрацаваў у той брыгадзе, маю нізкую кваліфікацыю, смуцьян, падбіваў мужыкоў падпісацца. Па-першае – з тых, каго паказалі, я за выключэннем свайго брыгадзіра Спірыдонава нікога не ведаю і з імі не працаваў. Можа бачыў толькі, але стасункаў агульных не меў. Я цэлы год адпрацаваў у адной брыгадзе. Па-другое, мая брыгада стаяла за мяне да канца. Пацвярджалі ўсё перад камерамі тэлевізійнымі, аднак іх нікога не паказалі. Калі ж ім прапанавалі падпісаць нейкую новую заяву аб тым, што яны хочуць працягваць працаваць, 11 з іх яе падпісалі, аднак сказалі ў аддзеле кадраў, што ўсё роўна салідарныя са мной. Па-трэцяе, можа там увогуле не пра мяне ідзе гутарка, можа пра кіраўніцтва арганізацыі “Прамжылбуд”? Буду з гэтай нагоды пытацца ў БТ”, - працягвае Аляксей.

Муляр адзначае, што ягоны брыгадзір Спірыдонаў быў моцна заціснуты адміністрацыяй “Прамжылбуда”, таму і фігураваў у матэрыяле БТ.

“Ён ужо звольніўся адтуль і паехаў працаваць у Расію”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Прафсаюзны актывіст адзначае, што пасля таго, як інфармацыя аб ягоным звальненні з “Прамжылбуда” і салідарнасці рабочых разышлася па інтэрнэту, кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі пастаянна сочыць за ім і шукае магчымасці, каб звольніць па артыкулу.

“Ад 10 лютага я зноўку беспрацоўны. Дзе мне далей працаваць, я ўжо не ведаю. За адстойванне працоўных правоў я пацярпеў у чарговы раз. Канешне, буду спрабаваць уладкавацца на апрацу, аднак не ведаю, што з гэтага атрымаецца”, - адзначае Аляксей.

Нагадаем, што пасля шэрагу публікацый у інтэрнэце аб тым, што з актывістам незалежнага прафсаюза РЭП Аляксеем Паўлоўскім не працягнуты працоўны кантракт і 15 рабочых з ягонай брыгады падпісалі заявы на звальненне ў знак салідарнасці з ім, БТ зрабіла паклёпніцкі матэрыял на актывіста.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international