Галадоўніца Любоў Разановіч - у шпіталі

2006 2006-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ўраніцу брыгада лекараў станцыі хуткай дапамогі ў Берасьці наведала кватэру Любові Разановіч. Як стала вядома Радыё Свабода, удзельніца галадоўкі ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі дастаўлена ў цэнтральны гарадзкі шпіталь Берасьця, што на вуліцы Стахеева.
Берасьцейскі прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі кажа:
- Я наведаў кватэру Разановіч каля 9-й гадзіны раніцы. Дзьверы адчынілі дзеці  Арцём і Паўлік. Абодва заплаканыя. Пыталіся, калі вернецца дадому мама?
Са слоў Віктара Чайкоўскага, пасьля мэдагляду Любоў Разановіч знаходзіцца ў тэрапэўтычным аддзяленьні Цэнтральнага гарадзкога шпіталю Берасьця. Факт шпіталізацыі Любові Разановіч пацьвердзілі дактары аддзяленьня, якое ўзначальвае Ўладзімер Сварцэвіч.
Карэспандэнту Радыё Свабода ўдалося пагутарыць зь Любоўю Разановіч. Сёньня  восьмыя суткі, як яна трымае сухую галадоўку. Паводле спадарыні Разановіч, стан ейнага здароўя цяжкі, яна часта губляе прытомнасьць. Жанчына даводзіць, што шпіталізацыя была змушаная:
- Мне паведамілі, што "хуткую" накіраваў памочнік намесьніка старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Вячаслаў Мятліцкі. На гэты раз я ня здолела адмовіцца ад дапамогі ўрачоў, бо некалькі разоў губляла прытомнасьць. Мае дзеткі ў роспачы. Вельмі за іх хвалююся.
Падрабязнасьці пра разьвіцьцё сёньняшняй сытуацыі ў Берасьці  пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.
Акцыя пратэсту ў Берасьці пачалася 5 ліпеня. У ёй удзельнічаюць 15 чалавек. Гэта ўладальнікі маршрутных таксі, іхныя сваякі, кіроўцы й двое прадпрымальнікаў-гандляроў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта №140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны раней за 2004 год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international