Затрыманьні каля Купалаўскага тэатра (дапоўнена)

2012 2012-01-18T10:01:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 студзеня ў Менску ў раёне Купалаўскага тэатра былі затрыманыя актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Даніл Ганчароў і ягоная знаёмая Ірына Арэхоўская. Прычына затрыманьня невядомая.

Па інфармацыі сайту “Еўрапейскай Беларусі”, затрыманых даставілі ў Гарадскі аддзел міліцыі (ГОМ) Ленінскага раёна, а затым адвезлі ў РУУС гэтага ж раёну.

Як высветлілі праваабаронцы, падставаю для затрыманьня стала наяўнасць фотаздымача ў юнака, які прагульваўся каля адміністрацыі прэзідэнта. Пасьля прагляду здымкаў супрацоўнікамі міліцыі увечары таго ж дня, яны былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international