Распачаўся онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1

2012 2012-01-17T14:58:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 студзеня стартаваў онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Паставіць свой подпіс можна тут.

"Мы, грамадзяне Беларусі, усе тыя, хто неабыякавы да пытанняў свабоды грамадскіх аб'яднанняў і свабоды веравызнання, выступаем за адмену артыкула 1931 Крымінальнага кодэкса РБ, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць рэлігійнай арганізацыі, незарэгістраванага аб'яднання альбо фонду - да 2-х гадоў турмы.

З 2006 г. за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі да крымінальнай адказнасці па арт. 193.1 КК РБ было прыцягнута не менш за 18 чалавек. Тэндэнцыяй апошняга часу з'яўляецца тое, што папярэджанні аб недапушчальнасці дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі выносяцца прадстаўнікам рэлігійных супольнасцяў.

Сёння ў Беларусі існуюць сотні хрысціянскіх абшчын, служэнняў і рэабілітацыйных цэнтраў, якія па розных прычынах не маюць рэгістрацыі, і гэтым самым падпадаюць пад карную норму арт. 193.1. Шматлікія грамадскія, у тым ліку праваабарончыя і палітычныя арганізацыі неаднаразова беспаспяхова рабілі спробы зарэгістравацца. Па надуманых прычынах ім было адмоўлена ў рэгістрацыі. У той жа час права на свабоду аб'яднанняў мае на ўвазе права свабодна, на добраахвотнай аснове ствараць аб'яднанні.

У сувязі з гэтым мы патрабуем выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1, адмяніць забарону на дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных і грамадскіх аб'яднанняў ва ўсіх заканадаўчых актах Беларусі. Мы заклікаем да захавання гарантаваных правоў на свабоднае распаўсюджванне веры, перакананняў, а таксама на свабоду аб'яднанняў у Беларусі", - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international