viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч будзе пераведзены ў турму да канца тэрміну

2012 2012-01-17T12:59:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

У Івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, ініцыянаваны кіраўніцтвам калоніі. Зыходзячы са шматлікіх парушэнняў рэжыму яму змененыя ўмовы ўтрыманьня на больш жорсткія. Рэшту тэрміну, а гэта 2 гады, 2 месяцы і 21 дзень, ён правядзе ў турме. Верагодна, што Аўтуховіча накіруюць у Гародню.
Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч адбывае тэрмін 5 гадоў і 2 месяцы ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. На мінулым тыдні падобны працэс па пераводзе з калоніі ў турму прайшоў над Міколам Статкевічам. Яго асудзілі на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства