Ці выпусцяць Сяргея Каваленку пад заклад?

2012 2012-01-17T09:40:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-zonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Каваленка

Алена Каваленка

Жонцы віцебскага актывіста, якая звярнулася з заявай пра гэта ў следчы камітэт, паабяцалі даць адказ на працягу 15-ці дзён. Суму грашовага закладу таксама павінны вызначыць следчыя, калі дадуць сваю згоду. Алена Каваленка аргументавала сваю заяву тым, што муж ужо амаль месяц знаходзіцца ў СІЗА ў стане галадоўкі супраць несправядлівага, на ягоную думку, зняволення. І з кожным днём расце небяспека  незваротных наступстваў для яго здароўя.

 

"Пакуль, як нам кажуць, стан здароўя Сяргея здавальняючы. Так нам з яго маці кажуць лекары з СІЗА. Кажуць таксама, што яму ставяць кропельніцы – мы ведаем, што з глюкозай, а з чым яшчэ – невядома", -- распавяла Алена Каваленка.

 

16 студзеня яны прыходзілі ў СІЗА, бо хацелі павіншаваць Сяргея з днём народзінаў: 16 студзеня яму споўнілася 37 гадоў. Кветкі для яго перадаць адмовіліся, бо па панядзелках перадачы не прымаюцца ўвогуле. Сябры і аднадумцы даслалі Сяргею ў СІЗА тэлеграмы – каб трымаўся  і каб бярог сябе. А букет белых і чырвоных гваздзікоў, які не трапіў да зняволенага, перадалі ягонай маці, спадарыні Лідзіі.

 

З 22 снежня актывіст знаходзіцца ў СІЗА паводле крымінальнага абвінавачання. Супраць яго распачалі справу паводле артыкулу 415 "Ухіленне ад адбывання пакарання".  Яго вінавацяць у парушэннях адбывання рэжыму ўмоўнага пакарання – "хатняй хіміі", прысуджанай яму за тое, што 7 студзеня 2010 году ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы. Незадоўга да таго, як яго змясцілі ў СІЗА, Сяргей Каваленка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правох чалавека. Такім чынам ён спрабуе аспрэчыць прысуд, вынесены яму за вывешваньне сцяга на елцы, якое суд кваліфікаваў як злоснае хуліганства.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства