Актывіста БХД трымаюць у адзіночцы за кратамі і колюць псіхатропы

2012 2012-01-16T16:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валерыя Ганчарэнку, які, праходзячы лячэнне ў Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы (БАТБ), прыцягнуў увагу беларускага грамадства да яе праблем, змясцілі ў асобную камеру ў псіхіятрычным аддзяленні.
У дадзенай камеры на вокнах і дзверах - краты. А актывіст ізаляваны ад іншых хворых, у яго няма ні паперы, ні ручкі, ні тэлефона. У прыбіральню яго водзіць санітар, паведамляе прэс-служба БХД.
Разам з тым Валерый Ганчарэнка здолеў перадаць, што яму колюць псіхатропныя рэчывы. Нягледзячы на тое, што яму вельмі цяжка, актывіст патрабуе правядзення маніторынгу БАТБ. Ён звяртаецца да беларускай грамадскасці, дэпутатаў і міжнародных структу з просьбай разабрацца з жудаснымі ўмовамі ў шпіталі і расправай над ім.
Як пісаў "Беларускі партызан", інвалід другой групы Валерый Ганчарэнка, хворы адкрытай формай туберкулёзу, з 12 снежня аб'явіў галадоўку і адмовіўся ад прыёму медыкаментаў. Па словах хворага, ён гатовы прынесці сябе ў ахвяру замест "нявінна асуджаных" Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, бо не можа больш існаваць у быдлячых умовах.
На восьмы дзень галадоўкі ён быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне. 28 снежня віцебскія актывісты і прадпрымальнікі перадалі гуманітарную дапамогу пацыентам Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы. Пацыентам былі перададзеныя бялізна, адзенне (у тым ліку курткі, майкі, шкарпэткі), абутак, прадукты харчавання (30 кілаграмаў мандарынаў, столькі ж яблыкаў, 20 кілаграмаў печыва, 10 кілаграмаў цукерак), невялікая бібліятэка з 41 кнігі на хрысціянскую тэматыку і зборнікаў вершаў Уладзіміра Някляева.
У адказ Валерыя Ганчарэнку пачалі ўзмоцнена калоць псіхатропнымі рэчывамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international