У Еўрапарламенце абмеркавалі сітуацыю з Алесем Бяляцкім

2012 2012-01-16T12:11:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brusel-12.01.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэлегацыя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) прымала ўдзел у паседжанні камітэта па замежных справах Еўрапарламента, што праходзіла ў Бруселі 12 студзеня.

Прадстаўнік FIDH Жан-Мары Рог (на здымку) меў кароткі выступ падчас паседжання. У сваім выступе ён асобна звярнуў увагу ўсіх прысутных на сітуацыю з віцэ-прэзідэнтам FIDH, кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім. У знак салідарнасці са сваім калегам усе прадстаўнікі дэлегацыі FIDH прыйшлі на паседжанне Еўрапарламента ў майках з выявамі Алеся.

Нагадаем, што 12 студзеня ў Бруселі ў рамках паседжання камітэта па замежных справах Еўрапарламента прайшла дыскусія па Беларусі. Сярод іншых удзельнікаў дыскусіі пра значнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі казаў у сваім выступе еўракамісар па пытаннях пашырэння Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. “Улады павінны неадкладна вызваліць затрыманых і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх, калі жадаюць пазбегнуць санкцыяў. Гэта пытанне некалькіх дзён, а не тыдняў”, - цытуе БелаПАН словы еўракамісара. Палітычнае рашэнне Еўрасаюза пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў мусіць быць прынята 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных справаў ЕС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства