Канфіскаваны наклад незалежнага выдання з артыкулам пра Алеся Бяляцкага

2012 2012-01-16T11:42:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitkurer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уначы з 13 на 14 студзеня на дорозе пад Віцебскам супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з накладам незалежнага выдання "Витебский курьер". 10 тысяч асобнікаў забралі на праверку. У нумары быў надрукаваны артыкул "Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”.

Як вядома, зарэгістравана і друкуецца рэгіянальная незалежная газета ў Смаленску, таму ў Беларусі «Витебский курьер» лічыцца расейскім друкаваным выданнем, хоць і распаўсюджваецца ў Віцебску.

Паводле шэф-рэдактара газэты Вадзіма Баршчэўскага, машыну з накладам выданьня на дарозе адсочвалі. «Спачатку затрымалі адну машыну, якой кіравала журналістка Юлія Канаплёва. Але газэты не знайшлі і склалі два пратаколы — за забруджаны нумар і нібыта пратэрмінаваны часовы талён. Потым спынілі машыну Віктара Рамнёва, прычым затрыманьне праводзілі супрацоўнікі ДАІ, але кіравалі іхнымі дзеяньнямі невядомыя асобы з „грамадзянскай“ машыны. Аўтамабіль Віктара Рамнёва адправілі на штрафную стаянку, а наклад забралі,» - распавёў сп. Баршчэўскі ў інтэрвію Радыё Свабода.

відэа

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international