Мікалай Статкевіч этапаваны ў Магілёўскую турму №4

2012 2012-01-16T10:27:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў Магілёўскай турме №4. Пра гэта стала вядома жонцы зняволенага палітыка Марыне Адамовіч.
Паводле яе, інфармацыю пацвердзіў дзяжурны ў Магілёўскай турме.
Марына Адамовіч: " Я дакладна не магу сказаць, калі ён туды патрапіў. Дзяжурны паведаміў, што верагодна ўчора. Спраўдзіліся тыя  прагнозы, якія Мікола даваў, што 13-га студзеня ён будзе этапаваны. Звычайна этапы бываюць ноччу. Не вядома, колькі ён быў у дарозе."
12-га студзеня прайшло судовае пасяджэнне па справе Мікалая Статкевіча. Па рашэнні суда, палітвязня асудзілі на тры гады крытай турмы ўзмоцненага рэжыму. Ініцыятыва зыходзіла ад Адміністрацыі Шклоўскай калоніі, дзе да гэтага ўтрымліваўся Статкевіч. Суд палічыў, што Статкевіч ня стаў на шлях выпраўлення і не пакаяўся.
Палітык асуджаны пасля акцыі пратэсту 19-га снежня 2010 года, калі шматлікія беларусы выйшлі выказаць пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Тады яго асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international