У Брэсце “Справядлівы свет” змагаецца за рэгістрацыю

2012 2012-01-16T10:13:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская партыйная арганізацыя вырашыла паўторна накіраваць у Брэсцкі гарвыканкам зварот наконт рэгістрацыі мясцовай суполкі, пасля таго як з аблвыканкама прышло паведамленне, што гэтае пытанне знаходзіцца пад іх кантролем.

 

Як паведаміла старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка (на фота), пасля ліста, атрыманага з аблвыканкама, было вырашана зноў звярнуцца ў гарадскі выканаўчы камітэт, каб нарэшце атрымаць магчымасць для рэгістрацыі партыйнай суполкі.

 

Нагадаем, што ўжо тройчы Брэсцкі гарвыканкам адмаўляў гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у атрыманніі юрыдычнага адрасу, спасылаючыся альбо на прэзідэнцкі указ №479 (ён тычыцца выключна тых, хто займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю), альбо неадпаведнасці памяшкання нормам супрацьпажарнай бяспекі (хоць яно было пабудавана некалькі гадоў таму з улікам усіх неабходных узгадненняў), альбо увогуле без якіх-небудзь тлумачэнняў.

 

Людміла Дзянісенка спадзяецца, што гарвыканкам усё ж будзе прытрымлівацца заканадаўства і станоўча вырашыць пытанне за прсдстаўленнем юрыдычнага адрасу партыйнай арганізацыі, бо ў іншым выпадку гэтая справа будзе разглядацца ў судзе. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international