Рэкламная прадукцыя Радыё Рацыя -- у Беларусі па-за законам

2012 2012-01-16T10:07:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў чарговы ліст з аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні, які тычыцца сканфіскаванай з яго машыны рэкламнай прадукцыі Беларускага Радыё Рацыя. Гэта не першы ліст на гэтую тэматыку. Раней праваабаронцу тэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што ён можа забраць гэтую прадукцыю, але як Сазонаў прыехаў забіраць, то не аддалі, спаслаўшыся на тое, што трэба дадатковая праверка.

Крыху пазней у лісце з аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні паведамлялася, што прадукцыя не носіць забароненага характару, і праваабаронца чакаў званка, калі яму гэтую прадукцыю забраць. А зараз прыйшоў яшчэ адзін ліст з таго ж аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні, дзе паведамляецца наступнае: “… па выніках праведзенага даследвання буклет “Беларускае Радыё Рацыя” і календарык з такой жа назвай, а таксама сумкі і майкі з лагатыпам “Радыё Рацыя” з’яўляюцца незаконнай друкаванай і рэкламнай прадукцыяй і падлягаюць знішчэнню”.

Па якіх крытэрах рэкламная прадукцыя Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца незаконнай, у лісце не паведамляецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international