Маладафрантоўцаў запрасілі здымацца ў серыяле, аднак на месцы «здымкаў» іх сталі затрымліваць

2012 2012-01-14T14:49:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Павел Сяргей знаходзіцца ў маскоўскім РАУС, месцазнаходжанне Рамана Пратасевіча невядомае.
14 студзеня трое маладафронтаўцаў былі запрошаны прыняць удзел у здымках моладзевага серыялу. Хлапчукам прапаноўвалася згуляць затрыманых пад час удзелу ў масавым мерапрыемстве. Месцам сустрэчы быў прызначаны галоўны ўваход у Дом быту, на Інстытуце Культуры, але ж на вялікі жаль і па іроніі лёсу, маладафронтаўцы на здымкі не трапілі. Як што было — распавёў адзіны, хто на дадзены момант выйшаў на сувязь — Раман Васільеў.
«Мы прыехалі на месца ў прызначаны час і адразу пабачылі двух супрацоўнікаў у цывільным, якія прагульваліся непадалёк. Праз некаторы час да іх далучыліся яшчэ чацьвёра. Яны занялі кропкі навокал нас. За будынкам Дома быту мы заўважылі ўсім вядомы сіні бус, да якога, быццам па камандзе, накіраваліся усе супрацоўнікі. Яшчэ праз некалькі хвілін яны, напэўна, вырашылі, якое „правапарушэнне“ мы здзейснілі і накіраваліся ў наш бок. Мы зразумелі, што зараз будзе затрыманне і пайшлі ў бок метро.
Заўважыўшы, што „ціхары“ пабеглі за намі, мы кінуліся на ўцёк у розныя бакі».
На момант напісання матэрыялу маладафронтаўцы Раман Пратасевіч і Павал Сяргей, а таксама невядомы хлопец, які прыйшоў разам з Раманам, на сувязь не выйшлі. Болей за тое, па тэлефоне Рамана, які першыя 20 хвілін быў не дасяжны, адказвае нейкі невядомы чалавек.
«Калі я тэлефанавала Рому, адказаў быццам ягоны сябра, якому Рома перадаў тэлефон, што ўжо было немагчыма, бо хлопцы разбегліся ў розныя бакі. Ён сказаў, што
яны хаваюцца на 3 паверсе Дома быту і што іх на ўваходзе чакаюць супрацоўнікі ў цывільным, прасіў прыехаць і забраць іх, —
распавяла сяброўка Маладога Фронту Наста. — Што яшчэ досыць цікава, голас гэтага невядомага „сябра“ быў нерэалістычны і належаў дакладна не 17-цігадоваму хлопцу».
Месцазнаходжанне Рамана з сябрам дагэтуль невядома.
Павал Сяргей знайшоўся ў маскоўскім РАУСе — на дадзены момант складзены пратакол апытання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international