Расейскай актывістцы Кацярыне Вінаградавай забаронены ўезд у Беларусь на 5 год

2006 2006-08-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянка Расеі Кацярына Вінаградава і беларус Віктар Сімановіч выйшлі на волю пасьля адбыцьця 10 сутак арышту, паведаміла Радыё Свабода. Іх і яшчэ аднаго грамадзяніна Расеі Мікалая Збарашэнку пакаралі за пікет ля расейскай амбасады. 21 ліпеня двое расейцаў і адзін грамадзянін Беларусі спрабавалі разгарнуць расьцяжку: "Расея без Пуціна, Беларусь без Лукашэнкі".
Кацярына зяўляецца актывісткай расейскага моладзевага руху "Оборона" і сябрам Рэспубліканскай партыі Расеі. Яна паведаміла Радыё Свабода, што ведала якія яе чакаюць наступствы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Нагадаем, 21 ліпеня на Мікалая Збарашэнку, Віктара Сімановіча і Кацярыну Вінаградаву склалі пратаколы і адпусьцілі да 27 ліпеня. Расейцы прыехалі зноў, бо далі слова прыйсьці ў міліцыю.
Учора некалькі дзесяткаў чалавек з моладзевых дэмакратычных рухаў сустракалі Кацярыну і Віктара ля брамы турмы на Акрэсьціна. Віктар Сімановіч выйшаў на волю раніцай. Яго сустрэлі кветкамі і воплескамі. Віктар не скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня. Ён паведаміў, што сьвядома ўдзельнічаў у пікеце і нічога іншага не чакаў. Бацькі Кацярыны Вінаградавай вельмі непакоіліся. Яны прыехалі з Масквы, каб сустрэць сваю дачку. Як толькі скончыўся тэрмін пакараньня, супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Кацярыну ў аддзел міграцыйнай службы. Там ёй паставілі штамп у пашпарт аб забароне перасякаць беларускую мяжу цягам 5 гадоў.
Людміла Гразнова лічыць, што штампы аб забароне перасякаць беларускую мяжу ня спыняць хвалю актывістаў з замежных моладзевых дэмакратычных рухаў, якія наведваюць сваіх партнэраў у Беларусі:
- Гэтыя штампы аб забароне на 5 гадоў ня спыняць хвалю. Людзі разумеюць якая тут небясьпека. Гэтыя расейцы зрабілі мужны ўчынак. Мяркую, што такіх людзей будзе больш і больш і ў Беларусі, і ў Расеі.
Дэпартацыя Кацярыны Вінаградавай адбывалася за кошт яе бацькоў. Яны набылі квіткі на цягнік. Каля сотні іншаземцаў, якіх затрымалі ў часе выбарчай кампаніі, беларускія ўлады дэпартавалі за іх кошт. Грамадзянам Украіны, якія мелі пры сабе квіткі на цягнік да Кіева, але былі арыштаваныя пасьля заканчэньня сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі, страты не кампэнсавалі.
10 жніўня ля брамы турмы на Акрэсьціна будуць сустракаць актывіста расейскага руху "Оборона" Мікалая Збарашэнку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international