viasna on patreon

Салігорскія ўлады забаранілі мітынг у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў

2012 2012-01-13T15:04:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lantsug_salidarnastsi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мітынг у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў у Салігорску забаранілі, але салігорцы падалі заяўкі на правядзенне новых масавых мерапрыемстваў.

Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне мітынгу ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў на стадыёне “Будаўнік”. Сваю забарону чыноўнікі абгрунтавалі неадпаведнасцю пададзенай заявы патрабаванням 2-га артыкула Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, а падставай для адомвы пазначана рашэнне Салігорскага выканкаму №3817 ад 30.12.2011. Што дакладана не адпавядае заканадаўству -- у лісце не тлумачыцца, як і не падаецца змест нідзе не апублікаванага рашэння выканкаму.

Заяўнік мітынгу Уладзімір Шыла лічыць гэтае рашэнне неправавым і палітычна матываваным. Ён не верыць у станоўчы адказ уладаў на свае заяўкі, але накіраваў у выканкам яшчэ дзьве новыя заявы на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам актывіст плануе зладзіць мітынг і пікет з патрабаваннямі правядзення свабодных парламенцкіх выбараў 2012 году і ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс. Мерапрыемствы мусяць адбыцца на стадыёне будаўнік 21 і 22 студзеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства