Разгляд справы Ўладзіслава Лобава адкладзены да 26 студзеня

2012 2012-01-13T10:56:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пачала 12 студзеня разгляд справы Ўладзіслава Лобава, якога міліцыянты вінавацяць у тым, што ён разам зь яшчэ двума сябрамі вывальваў вядро варанай локшыны на ганак будынка Белтэлерадыёкампаніі, што на вуліцы Макаёнка, 9, і раскідаў улёткі ад імя «нацболаў».

Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пачала 12 студзеня разгляд справы Ўладзіслава Лобава, якога міліцыянты вінавацяць у тым, што ён разам зь яшчэ двума сябрамі вывальваў вядро варанай локшыны на ганак будынка Белтэлерадыёкампаніі, што на вуліцы Макаёнка, 9, і раскідаў улёткі ад імя «нацболаў».

Уладзіславу Лобаву яшчэ няма 18 гадоў, таму яго запрасілі на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі разам з бацькамі. Ён распавёў, што ў складзе камісіі былі пэдагогі, чыноўнікі і нават міліцыянт і нарколяг:

«Я заявіў хадайніцтва, каб на паседжаньне запрасілі ў якасьці сьведак супрацоўнікаў аховы Белтэлерадыёкампаніі, якія назіралі за тым, што адбывалася, і выступалі сьведкамі на судзе Яўгена Контуша. Я настойваў на тым, што сам у акцыі ня ўдзельнічаў, а толькі прысутнічаў побач. Сябры камісіі паспрабавалі мяне выхоўваць, казалі, што так нельга рабіць, што я ня выканаў свой грамадзянскі абавязак і ня выклікаў міліцыю... Урэшце разгляд справы перанесьлі на 16 гадзін 26 студзеня».

За вядро локшыны каля Белтэлерадыёкампаніі ўжо асуджаныя два актывісты беларускіх «нацыянал-бальшавікоў». 12 сьнежня судзьдзя Першамайскага суду Юры Гарбатоўскі аштрафаваў Дзяніса Сахара за ўдзел у акцыі на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). А 16 сьнежня той жа судзьдзя Гарбатоўскі аштрафаваў Яўгена Контуша на 15 базавых велічыняў (паўмільёна рублёў) за дачу ілжывых паказаньняў — той здымаў акцыю на фота і не данёс на сяброў, хто ўсё ж такі вывальваў тую локшыну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international