У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці

2012 2012-01-13T10:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/inteks-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку Новага 2012 года ў гарадской недзяржаўнай газеты “Intex-press” ўзніклі цяжкасці, якія сталі абсалютна нечаканымі. Цяпер для ўдзелу ў пасяджэннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек – галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. У мінулыя гады такога абмежавання не існавала і журналісты газеты рэгулярна прысутнічалі на пасяджэннях гарвыканкама. Таксама ў выдання нечакана ўзніклі складанасці ў супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарадскім аддзелам унутраных спраў. Карэспандэнтку выдання Наталлю Семяновіч, якая асвятляе крымінальную тэматыку, праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.

Газета “Intex-press” аб’ектыўна асвятляла прэзідэнцкія выбары ў 2010 годзе, маўклівыя акцыі летам 2011г., падрыхтоўку і правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка, паведамляла пра забарону ўсіх пікетаў і мітынгаў, што раздражняла гарадскія ўлады.

Такім чынам, гарвыканкам і міліцыя скарацілі да мінімуму супрацоўніцтва з незалежнай газетай “Intex-press”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства