Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Бабруйску

2012 2012-01-13T10:07:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-salid-akcija-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася 12 студзеня ў Бабруйску. На вуліцах горада ў розных месцах было вывешана каля сотні інфармацыйных улётак, у якіх змяшчаўся заклік “Усім палітвязням свабоду!”. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана мясцовымі актывістамі кампаніі “Гавары праўду” да судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, які адбыўся 12 студзеня ў Шклове.

“Мы вывесілі ўлёткі раніцай, каб выказаць сваю салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі і асабліва з Мікалаем Статкевічам, бо менавіта 12 студзеня яго павінны былі судзіць у Шклоўскай калоніі, - кажа адна з бабруйскіх актывістак “Гавары праўду”, якая ўдзельнічала ў правядзенні акцыі. – Інфармацыйныя ўлёткі аб палітвязнях з’явіліся на вуліцах Бабруйска, людзі змаглі іх пабачыць і прачытаць. Абавязкова патрэбна падтрымліваць палітвязняў, у нашай краіне ў іх сітуацыі можа апынуцца кожны сумленны чалавек”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international