Суддзя намерана высветліць, ці законнымі былі забароны пікетаў у падтрымку Бяляцкага ў Слоніме

2012 2012-01-12T19:29:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Сёння ў памяшканні суда Слонімскага раёна павінна было адбыцца судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі (на фота) на дзеянні Слонімскага райвыканкаму. Суддзя Наталля Радзіонік суд прызначыла на 19 студзеня, правёўшы сёння толькі перадсудовае пасяджэнне, хаця на ім работнікі райвыканкама імкнуліся, каб суд адбыўся сёння і суддзя вынесла рашэнне на іх карысць. Гэта відавочна адчувалася па выступленнях юрыстаў з райвыканкама. Але Наталля Радзіонік суд перанесла, матывуючы гэта тым, што ў дадзенай сітуацыі яна павінна дасканала вывучыць справу.

Нагадаем, што спадар Шэга некалькі разоў падаваў заяву ў мясцовы райвыканкам наконт правядзення пікету ў гарадскім парку з мэтай інфармавання насельніцтва аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Вясна» і яе лідэра Алеся Бяляцкага. Але яму беспадстаўна адмаўлялі. Апошні раз яму адмовілі «у сувязі з тым, што названае месца не адпавядае рашэнню райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152 «Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне». Аднак да таго часу ўжо дзейнічала іншае рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта адносна месцаў для масавых мерапрыемстваў  -- ад 28.09.2011 года.

Паколькі Іван Шэга палічыў, што шматлікія адмовы мясцовых уладаў у рэалізацыі яго права на мірны масавы сход у выглядзе пікету не былі заснаваны на законе і груба парылі яго правы, ён звярнуўся ў суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international