У Гомелі затрыманы Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых

2012 2012-01-12T17:09:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Каля Цэнтральнага рынку Гомеля прыблізна ў 15.50 былі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і актывіст партыі Уладзімір Няпомняшчых. Апазіцыянеры распаўсюджвалі партыйны бюлетэнь «Голас розуму». Раптам да іх падышлі супрацоўнікі спецназу, і нічога не тлумачачы, прапанавалі праехаць у Цэнтральны РАУС. На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў аддзеле міліцыі, вядзецца разбіральніцтва.

Уладзімір Няпомняшчых

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства