Ідэолагі Магілёўшчыны рэкамендуюць раёнкам перайсці на штотыднёвы выпуск

2012 2012-01-12T16:59:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuncevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч прапанаваў раённым газетам Магілёўскай вобласці перайсці на штотыднёвы выпуск. Як паведаміў інтэрнэт-сайт Быхаўскай раённай газеты “Маяк прыдняпроўя”,” такі варыянт падвышэння цікавасці жыхароў рэгіёна к мясцовай прэсе быў агучаны на прэс-канферэнцыі па выніках сацыяльнага развіцця Прыдняпроўскага края за 2011 год”.

Андрэй Кунцэвіч выказаў меркаванне, што «Если районное издание выходит 2 раза в неделю в объеме 4 плюс 8, то одноразовый выпуск должен составить порядка 12 страниц. Читателю намного приятнее получить серьезную многостраничную газету, пусть и реже». 

Як стасуецца настойлівая прапанова галоўнага ідэолага Магілёўскай вобласці  з міфам аб хоць якой-небудзь незалежнасці  мясцовай прэсы ад улады, абсалютна незразумела. Між тым дэ-юрэ ўсе раённыя газеты з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі гаспадарання і маюць права вызначаць перыядычнасць выхаду самі. Незразумела таксама, чаму раёнкам рэкамендуецца пераходзіць на штотыднёвы выпуск  з мэтай падвышэння папулярнасці, бо на той жа прэс-канферэнцыі Андрэй Кунцэвіч распавёў пра дасягненні мясцовай прэсы Магілёўскай вобласці:

«Могилевские областные, городские, районные издания получили тираж 124 тыс. экземпляров, или 106% к уровню прошлого года, — паведаміў Андрэй Кунцэвіч. — Это в 2 раза превышает совокупный подписной тираж основных республиканских газет, что красноречиво свидетельствует об устойчивой популярности местных СМИ среди населения».

Між тым апытаныя журналісты раённых газет у асноўным выказалі адмоўнае стаўленне да ініцыятывы магілёўскіх ідэолагаў. Амаль усе баяцца скарачэння колькасці падпісчыкаў у сувязі са зменай перыядычнасці выхаду газет і змяншэння даходаў ад рэкламы.

Аб якой аб’ектыўнасці і непрадузятасці рэгіянальнай прэсы на Магілёўшчыне можна казаць, калі ёй без усялякага сораму “кіруюць” ідэолагі…

І хто гэта ведае лепей за Андрэя Кунцэвіча, які з’яўляецца прафесійным журналістам і да перахода на “ідэалагічную працу” не адзін год адпрацаваў у бялыніцкай раённай газеце “Зара над Друццю”…

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international