У Магілёве не пусцілі на суд прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП

2012 2012-01-12T13:19:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prysud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд быў прысвечаны спагнанню матэрыяльнай і маральнай шкоды з нагоды затаплення кватэры. Суддзя Кастрычніцкага суда Аляксандр Раманаў адхіліў хадайніцтва аб тым, каб інтарэсы сябра незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай вытворчасці Любові Падрабінкінай прадстаўляў юрыст гэтага прафсаюза Аляксей Яўгенаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў Магілёве склалася дрэннай практыка, калі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў пачалі не дапускаць да адстойвання інтарэсаў сябраў прафсаюзаў у грамадзянскіх працэсах.

“Гэта дрэнная тэндэнцыя, з якой нешта трэба рабіць. У бліжэйшы час на рэспубліканскім узроўні будзем абмяркоўваць гэтую сітуацыі і вырашаць як рэагаваць”, - гаворыць Барыс Бухель.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international