Рэжым утрымання Міколы Статкевіча ўзмоцнены

2012 2012-01-12T12:20:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экс-кандыдат у прэзідэнты, паводле рашэння суда Шклоўскага раёна, які адбыўся сёння, асуджаны на тры гады турмы закрытага тыпу. Цяпер палітык будзе адбываць пакаранне ў камеры.

На судовае пасяджэнне не была дапушчана жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч. Гэта было звязана з тым, што судовае пасяджэнне было закрытым. Судзіў палітыка суддзя Волкаў.

Марына Адамовіч адзначае, што што вырак суду несправядлівы, аднак яго было можна чакаць.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што з самай раніцы стаянка каля Шклоўскай калоніі была закрыта. На прылеглую да калоніі тэрыторыю не пускалі журналістаў і праваабаронцаў, а бачнасць цэнтральнага уваходу ў калонію была перагароджана фургонам з прычэпам.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч быў асуджаны вясной 2011 года на шэсць год калоніі за падзеі, якія адбываліся на “Плошчы” 19 снежня 2010 года.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international