З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум

2012 2012-01-12T11:45:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер, каб пакінуць каментар на сайце гарвыканкама, неабходна яшчэ і аўтарызавацца. Каментары іншых удзельнікаў форуму цяпер недаступныя для прагляду.

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі форуму часам мелі крытычныя выказванні адносна існуючых у горадзе праблемаў. Наведнікі крытыкавалі дзеянні мясцовай улады, камунальных службаў, будаўнічыя арганізацыі, працу медычных і іншых установаў гораду.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі ўлады не заўсёды своечасова рэагавалі на праблемы, што выклікалы пэўныя дыскусіі на сайце. Вельмі часта ад чыноўнікаў гучаў адказ – дадзенае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю гарвыканкама альбо рабілася банальная адпіска.

Трэба адзначыць, што на сайце існуе і беларускамоўны кантэнт, аднак ён працуе не поўным аб’ёме.

Пры выбары беларускай мовы знікае рубрыка “Рашэнні гарвыканкама”, якая існуе ў рускамоўнай версіі сайта. Акрамя гэтага, апошнім часам перасталі рабіцца абнаўленні на беларускай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international