У Брэсце з’явіліся праявы існавання “чорных спісаў” беларускіх музыкаў

2012 2012-01-12T11:39:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volskihamenka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг актывістаў грамадскіх арганізацый Брэста пачалі заўважаць, што ў адчыненнай пасля рэканструкцыі харчэўні “Сваякі”, якая вызначае сябе як кафэ з нацыянальным каларытам, апошнім часам немагчыма пачуць песні некаторых вядомых беларускіх выканаўцаў.

Харчэўня “Сваякі” ад моманту свайго адкрыцця адрознівалася ад іншых падобных аб’ектаў тым, што тут гучала выключна беларускамоўная музыка. Аднак зараз, як высветлілася, адміністрацыя кафэ фактычна ўвяла забарону на тое, каб выконваліся песні з рэпертуара “Крамбамбулі”, гурта “Палац” ці творы Лявона Вольскага.

Супрацоўнікі харчэўні фактычна падцвердзілі, што песні гэтых выканаўцаў кіраўніцтва кафэ і асабіста яго дырэктар Максім Бычкоў лічаць непажаданымі для выканання. Некаторыя дыскі з запісам твораў папулярных музыкаў увогуле былі забраны, каб не было спакусы ставіць іх для праслухоўвання.

Мясцовыя прыхільнікі беларускамоўнай музыкі мяркуюць, што наўрад ці такія захады зроблены выключна з ініцыятывы кіраўніцтва харчэўні: хутчэй за ўсё, зноў нагадваюць пра сябе сумна вядомыя “чорныя спісы” выканаўцаў, якім не даюць магчымасці ладзіць канцэрты, іх не пачуеш у радыёэфіры і праграмах тэлебачання. 

 

На фота: Лявон Вольскі і Алег Хаменка

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international