Любоў Разановіч адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі

2006 2006-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 3 жніўня, намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Міхаіл Юхімук наведаў кватэру галадоўніцы Любові Разановіч. Прыйшлі на гэтую сустрэчу й іншыя ўдзельнікі масавай галадоўкі. У выніку гутаркі з чыноўнікам Любоў Разановіч заявіла, што ад сёньня адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі, гаворыць Радыё Свабода.
Любоў Разановіч адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі. Пайшлі ўжо трэція суткі, як яна ня п’е вады. Міхаіл Юхімук не камэнтуе сытуацыі.
Што заявілі аднаму з кіраўнікоў мясцовай “вэртыкалі” берасьцейскія галадоўнікі? Гаворыць Любоў Разановіч:
- Гэты Мятліцкі... Ён жа хлусіць. Мільён разоў мы з Лаўруковічам былі ў яго. Я ў лякарні ляжу пад кропельніцамі. З падатковай інспэкцыі тэлефануюць: “Калі вы ня прыйдзеце, то вышлем нарад міліцыі”. Я кажу: “Прыяжджайце! Гарадзкая больніца, нэўралёгія, 12-я палата”. Паўгода ганяліся. Дзеці дрыжаць. “У кайданках маці забяром!”… Гэта хіба нармальна?.
Гаворыць прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі, які далучыўся да акцыі на папярэднім тыдні:
- Адна паездка ў маршрутцы каштуе 800 рублёў. У сярэднім за дзень яна перавозіць 100 пасажыраў. Каля 20 гадоў трэба Любові Разановіч перавозіць пасажыраў, каб заплаціць такія падаткі.
Галадоўка ў Берасьці пачалася 5 ліпеня. Цяпер у ёй удзельнічае 15 чалавек. Гэта ўладальнікі маршрутных таксі, іхныя сваякі, кіроўцы й двое прадпрымальнікаў-гандляроў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта №140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны раней за 2004 год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international