viasna on patreon

У Слоніме 33 “ухілісты” ад войску

2012 2012-01-12T11:14:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-saldat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сённяшні дзень у Слоніме 33 юнакі, якія не хочуць служыць у беларускім войску.  Большасць з іх знаходзяцца ў Расіі.

Падчас вялікіх калядных канікулаў некаторыя слонімскія хлопцы прыехалі дамоў да бацькоў. Работнікі Слонімскага ваенкамата і міліцыя пачалі гэтых юнакоў лавіць па хатах. Траім хлопцам удалося пад распіску ўручыць павесткі на вайсковую службу, астатнія служыць не жадаюць. Дарэчы, службу ў беларускім войску не ўхваляюць і некторыя з бацькоў. Летась 16 слонімскіх хлопцаў былі прыцягнуты нават да крымінальнай адказнасці, яны атрымалі пакаранне ад трох месяцаў да 2,1 млн.рублёў штрафу. Але і гэта прызыўнікоў не палохае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства