Суд над актывістам “Студрады” Алесем Кратом перанесьлі ў чарговы раз

2012 2012-01-12T11:09:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krot1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім судзе Менска 12 студзеня правалілася другая спроба абвінаваціць у дробным хуліганстве актывіста “Студэнцкай рады” Алеся Крата. Першы суд быў адкладзены 2 студзеня па прычыне адсутнасьці сведкаў з боку міліцыі.
Сёньня суддзя Рудзік В. адзначыў шматлікія хібы ў прадстаўленых суду матэрыялах справы і вярнуў пратакол на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РУУС. Праваабаронцы зазначаюць, што па-сутнасьці, суд мог проста апраўдаць актывіста, паколькі віна Крата згодна прадстаўленых пратаколаў даказаная не была.
Нагадаем, што раніцай 31 сьнежня, да Алеся Крата прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Менска на “гутарку”. У міліцыі на Крата быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні (арт.17.1 КаАП РБ - "дробнае хуліганства").

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international