Каб атрымаць вынікі абследавання, спатрэбілася паўтары гады, тры суды і зварот пракуратуру

2012 2012-01-11T18:55:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Толькі адзін з выстаўляемых рахункаў

Толькі адзін з выстаўляемых рахункаў

Жыхарка горада Бярозы Святлана Шымчук пасля перанесенага мікраінсульта была накіравана на тамаграфію мозга ў цэнтральную гарадскую бальніцу Брэста. Жанчына прыехала ў прызначаны дзень. Пасля  абследавання ёй сказалі заплаціць за працэдуру каля 70 тысяч, інакш вынікаў абследавання яна не атрымае.  Жанчына не пагадзілася плаціць, спаслаўшыся на Пастанову Савета міністраў № 963 п.1.2 ад 18 ліпеня 2002 года, дзе сказана, калі хворы мае накірунак на абследаванне, то яно праводзіцца на бясплатнай аснове.

Кіраўніцтва бальніцы праінаравала Пастанову і звярнулася ў суд, каб дамагчыся ад хворай жанчыны аплаты. Прыйшлося прайсці Шымчук праз тры суды для доказу законнасці сваёй пазіцыі.

Але на гэтым яе хаджэнні па муках не скончыліся -- вынікі абследавання на рукі яна ўсё роўна не атрымала. Святлана Шымчук звярнулася ў Берасцейскую  абласную ахову здароўя, але адтуль адказу не прыйшло наогул. І толькі зварот у абласную пракуратуру на парушэнне супрацоўнікамі аховы здароўя Закону аб звароце грамадзян прывёў да лагічнага канца. Жанчыне паведамілі, што патрэбныя паперы накіраваны ў Бярозаўскую раённую бальніцу.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international