Берасьцейскія чыноўнікі наведаюць галадоўніцу Разановіч

2006 2006-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэція суткі трымае сухую галадоўку жыхарка Берасьця Любоў Разановіч. У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода яна паведаміла пра пагаршэньне стану здароўя й пачашчэньне беспрытомнасьці:
- Сёньня ўночы “пайшла” тэмпэратура. З чаго? Ня ведаю...
У кватэры Любові Разановіч знаходзяцца ейныя сябры. У 15 гадзін сюды маюць зьявіцца ўсе 15 галадоўнікаў. Са слоў Любові Разановіч, гэтым жа часам сёньня абяцаюць наведацца й прадстаўнікі берасьцейскіх аблвыканкаму й гарвыканкаму:
Любоў Разановіч кажа:
- Тэлефанаваў памочнік намесьніка старшыні аблвыканкаму Мятліцкі, пытаўся: “Як да вас ехаць?”. Яны прапаноўваюць сустрэцца ў 15 гадзін са мною, а ў 16 – прадпрымальнікаў запрашаюць да сябе. Але мы вырашылі, што прадпрымальнікі зьбяруцца ў маёй кватэры, і тут будзем весьці гаворку пра нашы праблемы.
Галадоўка ў Берасьці пачалася 5 ліпеня. Цяпер у ёй удзельнічае 15 чалавек. Гэта ўладальнікі маршрутных таксі, іхныя сваякі, кіроўцы й двое прадпрымальнікаў-гандляроў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта №140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны раней за 2004 год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international