Збіваўшага сваіх супрацоўніц дырэктара “Бабушкінай крынкі” Ігара Кананчука вылучылі на прэмію “Чалавек года”

2012 2012-01-11T11:36:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі гадоў назад яму пагражала да пяці год турмы, а зараз яму пагражае гарадская прэмія.

Некалькі год назад Ігар Кананчук, будучы ўжо на пасадзе дырэктара малочнага камбіната, абвінаваціў брыгаду сваіх супрацоўніц у тым, што яны скралі малочную прадукцыю.

Калі ж жанчыны пачалі даказваць сваю невінаватасць, ён збіў двух, пасля чаго звольніў іх з працы.

Па дапамогу жанчыны прыйшлі ў незалежны прафсаюз, які адстойваў іх інтарэсы ў суддзе. Былі зняты пабоі. У якасці сведак выступілі іншыя жанчыны.

Удзельнік судовага пасяджэння прафесар Валеры Беразіенка адзначае, што тады суд вынес мяккі вырак Ігару Кананчуку.

“Суддзя ўлічыў станоўчую характарыстыку ад кіраўніцтва гораду, якое спасылалася на тое, што прадпрыемства пад кіраўніцтвам Ігара Кананчука паказвае добрыя вынікі і прасіў змягчыць вырак. Таксама ў дырэктара быў маленькі дзіцёнак. Суддзя прапанаваў замірыцца. У выніку жанчыны, якія былі звольнены, атрымалі грошы за перыяд, што не былі на працы, атрымалі кампенсацыю маральных стратаў і былі адноўлены на працы. Артыкул “Хуліганства” быў перакваліфікаваны на больш мяккі, і дырэктар не аказаўся за кратамі”.

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі адзначае, што такі чалавек не мае маральнага права прэтэндаваць на такую прэмію.

“Я патэлефанаваў на прамую лінію да кіраўніка горада Станіслава Барадаўкі і расказаў яму пра гэтага намінанта. Ён сказаў, што нічога не ведае пра гэта і будзе з разбірацца з маёй інфармацыяй”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Трэба адзначыць, што акрамя Ігара Кананчука намінантамі на прэстыжную прэмію гарвыканкама сталі яшчэ пяць чалавек.

Лаўрэт прэміі, якая праходзіць у трох намінацыях “Вытворчая дзейнасць”, “Невытворчая сфера” і “Грамадска-палітычная дзейнасць” атрымае ўзнагароду ў памеры 100 мінімальных зарабатных плат. Акрамя гэтага, імя лаўрэата заношаецца ў “Кнігу славы Магілёўшчыны”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international