viasna on patreon

У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

2012 2012-01-10T17:05:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговая скарга з Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае артыкулы 14 и 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пачалося ўсё з таго, што суд Савецкага раёна Гомеля аштрафаваў Палякова за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі, які прымушаў прайсці дактыласкапію. У абласным і Вярхоўным судах скаргі гамельчука не задаволілі. Паколькі ўсе ўнутраныя сродкі абароны былі вычарпаны, палітык вырашыў звярнуцца ў міжнародную структуру.

У сваім звароце Палякоў прыводзіць довады, чаму прымусовая дактыласкапія парушае ягоныя правы:

«Наяўнасць у нацыянальным заканадаўстве Беларусі названага прадпісання прывяло да прымянення да мяне дыскрымінацыі па прыкмеце майго полу і года нараджэння, забароненай па сэнсу артыкула 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Увёўшы ў нацыянальнае заканадаўства такі выбарчы падыход, Рэспубліка Беларусь парушыла прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, паколькі падставай для дыскрымінацыі на заканадаўчым узроўні ўвяла такую персанальную характарыстыку як узрост і пол чалавека. У выніку да чалавека ставяцца не як да асобы, а як да прадстаўніка групы людзей (ваеннаабавязаныя грамадзяне). Калі мяне выклікалі ў міліцыю здаць адбіткі пальцаў, я адмовіўся, бо супрацоўнікі міліцыі не прывялі ні аднаго аргументу, акрамя як патрабаванні заканадаўства, які б абавязваў мяне прайсці працэдуру абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі».

У скарзе дэмакратычны актывіст называе яшчэ адзін факт, які можна расцэньваць як парушэнне правоў чалавека:

«Суд адхіліў хадайніцтва на запрашэнне ў якасці законнага прадстаўніка праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Прычым, суддзя спаслаўся на артыкул Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Лічу, што дадзены артыкул супярэчыць міжнароднаму заканадаўству, і прашу Камітэт ААН указаць на гэты факт беларускай дзяржаве».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства