Кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ”: "Следчыя марнуюць мой час"

2012 2012-01-10T12:41:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuzniacou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цягам тыдня кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузняцова выклікалі на допыт ва ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю – спачатку па тэлефоне без позвы, потым з позвай, але без належных запісаў. Урэшце допыт, прызначаны на 9 студзеня, быў перанесены на 10, але так і не адбыўся.

 

Аляксандр Кузняцоў распавёў пра свой апошні візіт да следчага С.В.Барысава:

 

"Незразумелыя мне метады працы: толькі ўчора гэты чалавек мне тэлефанаваў і прасіў перанесці сустрэчу – каб я прыйшоў не 9 студзеня да 15 гадзін, а 10 студзеня ў 11. Я прыйшоў і паўгадзіны чакаў спадара Барысава каля дзяжурнага на першым паверсе. Следчы сказаў, што зараз па мяне прыйдзе, потым сказаў, што ў яго нарада, і я мушу чакаць... Чакаць я не магу: у мяне двое маленькіх дзяцей, прычым старэйшая дачка інвалід, што вымагае спецыфічнага догляду. Я сышоў па сваіх справах і лічу, што падобнае стаўленне да грамадзянаў – гэта парушэнне іхных правоў і непрафесіяналізм у працы следчага".

 

Цяпер Аляксандар Кузняцоў не выключае, што па яго могуць прыехаць супрацоўнікі міліцыі, каб даставіць на допыт гвалтам. Бо спачатку на допыт яго выклікалі вельмі настойліва.

 

"Мне некалькі разоў тэлефанавалі, каб я прыйшоў. Але я прасіў назваць прычыну выкліку і даслаць афіцыйную позву. Урэшце позву прынеслі. Там было напісана, што выклікаюць у якасці сведкі, але не ўказана, па якой справе," – кажа Аляксандар Кузняцоў.

Верагодна, інтарэс следчага  да віцебскага актывіста звязаны  з крымінальнай справай супраць Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча, паводле якой дагэтуль працягваюцца допыты рэгіянальных прадстаўнікоў  Партыі БНФ. Прынамсі, пра гэта ўжо дапытаныя актывісты з Глыбокага і Воршы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international