viasna on patreon

Сяргей Каваленка адмаўляецца спыніць галадоўку пратэсту

2012 2012-01-10T10:11:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud-20100420-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

9 студзеня змешчанага ў СІЗА віцебскага актывіста наведаў адвакат. Ён распавёў жонцы Сяргея Каваленкі, што той вельмі схуднеў, але галадоўку спыняць не хоча. Зняволенага штодня аглядаюць медыкі, якія ўводзяць яму глюкозу для падтрымання.

 

Жонка актывіста Алена Каваленка ўражаная тым, што Сяргея перавялі ў адзіночную камеру:

 

"Я не ведаю, навошта гэта зрабілі. Відавочна, гэта ізаляцыя. Магчыма, каб ён не размаўляў з суседзямі па камеры на палітычныя тэмы, і каб яго галадоўка пратэсту не стала прыкладам для іншых."

 

Сяргей Каваленка галадае ўжо 22-я суткі на знак пратэсту супраць пазбаўлення волі. Тры тыдні таму яго змясцілі  ў ізалятар часовага ўтрымання, а пасля перавялі ў СІЗА – як патлумачылі сваякам, на час следства па крымінальнай справе.

 

Як мы ўжо паведамлялі, Сяргею Каваленку  пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення паводле артыкулу 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання”. Віцебскага актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі” – умоўнага пакарання, прысуджанага за тое, што 7 студзеня 2010 году ён вывесіў на навагодняй елцы бел-чырвона-белы сцяг.

 

Незадоўга да арышту віцебскі сябар КХП БНФ падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, каб адстаяць свае правы і змусіць улады Беларусі скасаваць прысуд, вынесены яму за вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на гарадзкой елцы. "Актывіст сцвярджае, што такім чынам ён выказаў сваю палітычную думку і публічна прадэманстраваў свае палітычныя перакананні. І лічыць несправядлівым вынесенае яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама спагнанне з яго грашовых выплатаў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўнікам міліцыі і маёмаснай шкоды прадпрыемствам “Віцебскгарсвятло” і “Віцебскзеленбуд”. У Камітэт па правах чалавека ён звярнуўся пасля таго, як вычарпаў усе сродкі прававой абароны ўнутры краіны - безвынікова спрабаваў абскардзіць пастанову Кастрычніцкага райсуду Віцебску ў Віцебскім абласным судзе і Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь" – піша праваабарончы сайт Віцебская вясна.



 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства