viasna on patreon

Берасьцейскіх галадоўнікаў падтрымліваюць калегі

2006 2006-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 1-га жніўня каля дзясятка таксовак спыніліся на канцавым прыпынку маршруту №15, блізу рынку аўтазапчастак, што ў мікрараёне "Ўсход" Берасьця. Тут жа сабраліся прадстаўнікі грамадзкасьці, пераважна моладзь, якія назвалі сяба групай падтрымкі галадоўнікаў. Як паведамляе Радыё Свабода, напярэдадні акцыі валянтэры, а таксама кіроўцы таксі распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам "Разам мы пераможам!", у якіх патлумачваецца прычына галадоўкі берасьцейскіх таксістаў.
Удзельнікі акцыі не парушалі графіку руху таксовак, і толькі абмежаваліся абмеркаваньнем сытуацыі вакол галадоўкі.
Некаторыя арганізатары наракалі на тое, што ўдзельнікаў акцыі было няшмат. Нават уладальнікі таксовак, што падпадаюць пад прэзыдэнцкі Ўказ, ня ўсе падтрымалі ініцыятыву.
Рада ўладальнікаў таксі, якая амаль штодня абмяркоўвае далейшыя дзеяньні, лічыць: падобныя акцыі трэба праводзіць, аднак, больш рашуча.
Нагадаем: галадоўка доўжыцца ўжо 28-ы дзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства