Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў атрымаў адказ з УУС

2012 2012-01-09T16:35:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkoumihail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза беларускага і старшыня прафсаюзнай суполкі на заводзе ТДіА Міхаіл Кавалькоў атрымаў адказ на сваю скаргу з міліцыі. Нагадаем, што напрыканцы мінулага года ў УУС  былі накіраваныя скаргі супраць СПБ - ад кіраўніцтва завода, за нібыта вырабленыяы абразлівыя улёткі. У сваю чаргу і Міхаіл Кавалькоў напісаў туды ж скаргу ў сувязі з абразай яго годнасці і гонару.  

-Я так разумею, што ўсім заяўнікам, і заводскаму кіраўніцтву, і мне прыйшлі аднолькавыя паперы, - распавядае Міхаіл Кавалькоў. – Але цікава, што ў адказе за подпісам начальніка УУС Аляксандра Васільева няма адказу толькі на мае пытанні. Я прасіў разабрацца з тым, што кіраўніцтва завода абвінаваціла мяне ў тым, чаго я не рабіў. А супрацоўнікі міліцыі спыніліся толькі на тэорыі “вінаваты ці не вінаваты Кавалькоў”. Карацей, у выніку бабруйскі СПБ “апраўдалі” у тым, што ён не рабіў, і за гэта дзякуй. Таксама мне паведамілі, што адмаўляюць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць кіраўніцтва ТДіА, хаця я і не прасіў пра гэта.

У афіцыйнай паперы гаворыцца, што міліцыянты правялі эскпертызу ўлёткі, але даказаць, што яна была вырабленая менавіта СПБ, немагчыма. Таксама Міхаілу Кавалькову прапанавана напісаць скаргу ў вышэйшыя інстанцыі, калі ён не згодны з адказам. Але прафсаюзны лідэр лічыць, што рабіць гэта не мае сэнсу, бо нават змест гэтай адпіскі можна было прадказаць загадзя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international