Разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага адбудзецца 24 студзеня

2012 2012-01-23T19:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/menharsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Касацыйная скарга Алеся Бяляцкага на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі 24 студзеня. Пачатак – а 10-ай гадзіне. Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1/3 (ст. м. "Спартыўная").

Справа была перададзена ў Менскі гарадскі суд 6 студзеня.

Адвакат Алеся Бяляцкага накіраваў скаргу ў Менгарсуд 29 лістапада.   

Нагадаем, 24 лістапада суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Паводле рашэння суду, Бяляцкі таксама мусіў сплаціць у якасці кампенсацыі “шкоды, нанесенай злачынствам” 721 мільён рублёў і 36 мільёнаў рублёў дзяржаўнай пошліны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international