Беларускі дом пераязджае ў нікуды

2006 2006-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 25 ліпеня ня вырашана пытаньне з размяшчэньнем Беларускага дому  міжнароднага цэнтра беларускай дыяспары, паведаміў інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".
Беларускі дом быў створаны МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў адпаведнасьці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2.04.1992 г. (са зьменамі і дадаткамі 23.06.1999 г.) для забеспячэньня патрэбаў шматмільённай беларускай дыяспары.
У чэрвені гэтага году на сустрэчы з намесьнікам мэра Менску прагучала парада Згуртаваньню самому знайсьці памяшканьне, і тады горад будзе гатовы разгледзіць гэтую прапанову. "Бацькаўшчына" агледзела звыш 50-і памяшканьняў у розных месцах горада, з таго, што больш падавалася прымальным, улічваючы неабходнасць размяшчэння кніг і архіваў, інфармацыйнага і культурна-асветнага цэнтраў, а таксама зручнасьць транспартных камунікацый, бо Беларускі дом часта наведваецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары, навукоўцамі і студэнтамі з Беларусі.
У выніку  на разгляд Менгарвыканкама Згуртаваньне прадставіла прымальны варыянт, але да гэтага часу так і не атрымала адказу, а балансаўтрымальнік памяшканьня не атрымаў адпаведнага даручэньня Менгарвыканкаму. Пытаньне з размяшчэньнем Беларускага дому ня вырашана, як і ня вырашана пытаньне аб яго вяртаньні ў памяшканьне па старым адрасе: вул. Рэвалюцыйная, 15, пасля заканчэньня рамонту.
Да 28 ліпеня "Бацькаўшчына" мусіць вызваліць памяшканьне, дзе працаваў Беларускі дом. Большасць рэчаў, мэбля звезеныя ў гаражы, каштоўныя кнігі і архівы  на захаваньні ў прыватных кватэрах. А ў вялікім сталічным горадзе з дзьвюма лініямі метро так і не знаходзіцца памяшканьня для цэнтра па працы зь беларускай дыяспарай па адной простай прычыне: без станоўчай рэзалюцыі горада ніводны арэндадаўца не адважыцца пусціць на свае плошчы недзяржаўную арганізацыю&

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international