У Маладэчне збіралі сродкі на білет для прэзідэнта (фота)

2012 2012-01-09T11:06:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malad-banka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу вечарам у Маладэчне ў цэнтры горада, каля цэнтральнага парка, з’явіўся трохлітровы слоік з заклікам здаваць сродкі на білет у Кувейт для прэзідэнта. Мінакі ўсміхаліся, некаторыя кідалі туды дробязь. Зразумела, што дзяжурыць камусьці каля слоіка было небяспечна, таму ягоны лёс застаўся невядомым, але некалькі гадзінаў ён прастаяў дакладна.

 

Хто арганізаваў гэты жарт – невядома, некаторыя сцвярджаюць, што гэта справа моладзевага аб’яднання “Абарона”, якое быццам з’явілася ў горадзе. Але зразумела, што публічна прызнавацца як у аўтарстве падобных акцый, так і ва ўдзеле ў нефармальных арганізацыях у нашай краіне небяспечна. Тым не менш, падобныя справы звычайна атрымоўваюць у грамадстве шырокі розгалас.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international