Суды над затрыманымі каля будынку КДБ завяршыліся арыштамі

2012 2012-01-09T12:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых 8 студзеня ля будынку КДБ у Менску актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Мікіту Каваленку і журналіста Аляксандра Баразенку прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска. Ноч пасьля затрыманьня яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Вядома, што Аляксандра Баразенку будзе судзіць Аляксандр Хадановіч. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

 Журналіста Аляксандра Баразенку суддзя Іван Майсейчык пакараў арыштам на 11 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт23.34 КаАП РБ), Мікіту Каваленку суддзя Хадановіч - на 15 сутак. Баразенка абвясціў галадоўку.

8 студзеня Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў будынку КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.

Разам зь ім быў затрыманы незалежны журналіст, які здымаў акцыю на відэакамэру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international