Кіраўніка віцебскай “Моладзі БНФ” выклікаюць у АБЭЗ

2012 2012-01-09T10:32:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузьняцова 9 студзеня а 15-й гадзіне выклікаюць у 9-е ўпраўленьне АБЭЗ (па Віцебскай вобласьці) да сьледчага Барысава С.В. У позьве не пазначана, зь якой нагоды і ў якасьці каго выклікаюць Аляксандра. Ігнараваньне гэтых пунктаў у позьве, а таксама тое, што яна не была ўручаная належным чынам, зьяўляецца грубым парушэньнем з боку праваахоўнікаў.

У сувязі з гэтым Аляксандар Кузьняцоў мае права не зьвяртаць увагі на выклікі такога кшталту, але, як паведаміў лідэр віцебскай “Моладзі БНФ”, ён усё ж такі плянуе зьявіцца ў АБЭ3. Моладзевы актывіст мае дваіх малалетніх дзяцей (адзін зь якіх інвалід) і хоча пазьбегнуць магчымага гвалтоўнага затрыманьня і прымусовага прыводу, як гэта ўжо здаралася на вачох дзяцей.

Позва, на думку кіраўніка суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузьняцова, можа быць зьвязаная з крымінальнай справай супраць Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча, паводле якой дагэтуль працягваюцца допыты рэгіянальных кіраўнікоў Моладзі і Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international