Жыхары Горак сабралі ўжо каля 100 подпісаў за захаванне дома, у якім жыў Максім Гарэцкі

2012 2012-01-09T10:19:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Горацкія актывісты грамадскіх арганізацый працягваюць збор подпісаў за захаванне гістарычнага дома, у якім у 1926-1928 годзе жыў знакаміты беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі. Літаральна за некалькі дзён напярэдадні калядных святаў яны здолелі сабраць ужо каля ста подпісаў за захаванне гістарычнага будынка. Пра гэта паведаміла рэдактар мясцовай дэмакратычнай газеты “Узгорак” Галіна Будная.

“ Людзі вельмі ахвотна падпісваюцца за захаванне гэтага дома. Усе разумеюць, што гістарычны будынак руйнаваць нельга, - кажа Галіна Будная, - Літаральна за пару дзён мы сабралі ўжо каля ста подпісаў за яго захаванне. Думаю, што зможам сабраць нашмат больш, людзі тэлефануюць да нас у газету, на сайт HORKI.INFO і задаюць пытанне, дзе можна паставіць свой подпіс? Улады павінны прыслухоўвацца да меркаванняў шэраговых грамадзянаў, тым больш, што захаванне гістарычнай спадчыны павінна быць абавязкам для кожнага жыхара нашай краіны. Было б вельмі добра, калі б у Горках нарэшце з’явіўся і помнік Максіму Гарэцкаму, бо ён тут жыў і працаваў некалькі гадоў”.

Пасля заканчэння збору подпісаў мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца накіраваць зварот з патрабаваннем захаваць гістарычны дом у Горацкі райвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Дом, у якім у 1926-1928 гадах жыў у Горках класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, плануецца знесці ў межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”, якія павінны прайсці ў горадзе ў 2012 годзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international