Затрыманьні ля КДБ

2012 2012-01-09T09:20:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ля будынку КДБ у Менску затрыманы актывіст " Эўрапейскай Беларусі". Ён ладзіў адзіночную акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.

Як паведамляе сайт кампаніі "Эўрапейская Беларусь", каля 16.00 Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.


Разам зь ім быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандар Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамэру. Праз некаторы час Баразенка паведаміў праз смс, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international