viasna on patreon

Выдаўца газеты "Крывінка" Георгія Станкевіча аштрафавалі на 1 400 000 рублёў

2012 2012-01-06T17:12:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

На знак пратэсту супраць парушэння ягоных правоў спадар Станкевіч пакінуў залу суду, і пастанову суддзя Вольга Белавус вынесла ў ягоную адсутнасць. Рэдактара і выдаўца самвыдатаўскай рэгіянальнай газеты аштрафавалі за парушэнне парадку распаўсюду выдання.

 

Напярэдадні спадар Станкевіч аднёс у суд свой бальнічны ліст – па прачыне хваробы ён не мог прысутнічаць на судовым пасяджэнні, якое было прызначана на 4 студзеня. Суддзя Вольга Белавус расцаніла гэта як адмову ўдзельнічаць у працэсе ўвогуле.

 

"Калі я прынёс бюлетэнь, суддзя сказала, што ўсё адно будзе мяне судзіць, бо сканчваюцца два месяцы з часу  зафіксаванага ў пратаколе правапарушэння, і ў такім выпадку справу трэба спыняць. Я сказаў, што буду чакаць афіцыйную позву, але 6 студзеня суддзя была гатова праводзіць працэс у маю адсутнасць. Раз так, то ў суд я вырашыў пайсці, хоць і не збіраўся. Працэс таксама праходзіў з парушэннямі: суддзя  не задаволіла маё хадайніцтва пра прысутнасць адваката на працэсе, заявіўшы, што можа запрасіць дзяжурнага адваката замест таго, чые паслугі я ўжо паспеў аплаціць. Але і дзяжурнага адваката чакаць не сталі", -- распавёў Георгі Станкевіч.

 

Ён дадаў, што і прысутнасць перакладчыка была толькі намінальнай: у суд запрасілі настаўніцу беларускай мовы, якая  не валодае навыкамі сінхроннага перакладу.

 

Абураны тым, як вядзецца працэс, Георгі Станкевіч вырашыў сысці. У ягоную адсутнасць яму прысудзлі штраф памерам 40 базавых велічынь. Судовую пастанову ён лічыць незаконнай і збіраецца абскардзіць.

 

Як мы ўжо паведамлялі, суд па справе Георгія Станкевіча адбыўся толькі з другой спробы. Першы пратакол, складзены на яго пасля затрымання 5 лістапада, суддзя Вольга Белавус адправіла ў міліцыю на дапрацоўку. Пратакол перапісалі, але, як лічыць спадар Станкевіч,  следчыя дзеянні па яго справе праводзіліся з парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях . Ён звяртаўся ў суд з заявай, каб справу супраць яго скасавалі ўвогуле, але сённяшні вынік быў супроцьлеглы – яго прызналі вінаватым.

 

У красавіку 2009 году спадара Станкевіча таксама затрымлівалі падчас распаўсюду «Крывінкі». Тады паводле аналагічнага абвінавачання яму таксама быў прысуджаны штраф, але ў два разы меншы -- памерам 700 тысяч рублёў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства