Судовы разгляд скрагі інваліда Марозава перанесены на 12 студзеня

2012 2012-01-06T10:46:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marozauzbiccio06.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

На 12 студзеня перанесены разгляд скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда. Матэрыялы праверкі супрацоўнікі пракуратуры не перадалі своечасова ў суд Першамайскага раёна Менска. Таму суддзя Алена Ананіч вымушаная была перанесці разгляд скаргі. Пачатак суду прызначаны на 9-45 12 студзеня.

Нагадаем, што 6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасьці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы адбывалася акцыя пратэсту, якую пазней назвалі “маўклівай”.

Ён сядзеў на лавачцы непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі, калі да яго падышоў чалавек і прапанаваў сысці, паколькі ў гэтым месцы праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пенсіянер растлумачыў, што не бярэ ўдзелу ні ў якіх мерапрыемствах і заставаўся сядзець. Паколькі чалавек, які падышоў, не прадставіўся і не паказаў ніякага пасведчаньня, мужчына палічыў яго патрабаваньне незаконным і неабгрунтаваным. Аднак некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным павалілі пенсіянера на асфальт і прафесійна пачалі душыць.

Ад таго часу Марозаў дамагаецца справядлівага разгляду гэтага злачынства. У адказ – адны адпіскі. Напрыклад, Пракуратура Першамайскага раёна Менска даслала заяўніку адказ, датаваны 11 лістападам, у якім у прыватнасьці, паведамляецца: “Следчым камітэтам пракуратуры г Менска праведзеная дадатковая праверка па Вашай заяве аб неправамоцных дзеяннях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па выніках дадатковай праверкі прынятае рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы…  за адсутнасьцю складу злачынства”.

Марозаву прапанавалі абскардзіць гэтае рашэньне альбо ў пракуратуры Менска,альбо ў судзе Першамайскага раёна сталіцы. Гэтым правам ён і скарыстаўся.

Уладзімір Марозаў мае трэцюю групу інваліднасці, пакутуе на захворванні сэрца і лёгкіх, а таксама цукровы дыябет. Яму цяжка рухацца. Гэтыя абставіны ён указваў ў сваёй скарзе пракурору г. Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international