Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Былы сьледчы П.Мялько сьцявярджае, што беларуская міліцыя ўжывае самыя розныя віды катаваньняў

31.07.2006.

Прадстаўнікі дыпляматычных місіяў ЭЗ у Менску "з занепакоенасьцю, але без зьдзіўленьня" адрэагавалі на адкрыты ліст сьледчага з Гарадзеншчыны Паўла Мялько, піша брусэльскае Інтэрнэт-выданьне EUobserver.com. У сваім накіраваным у ААН пасланьні сьледчы Мялько сьцьвярджае, што беларуская міліцыя ўжывае самыя розныя віды катаваньняў дзеля таго, каб выцягнуць адпаведныя прызнаньні ў затрыманых і арыштаваных ад электрычнага току да нэрвова-паралітычнага газу.

Як вынікае з публікацыі "EUobserver", эўрапейскія дыпляматы вывучаюць і спраўджваюць выкладзеныя ў лісьце факты, а таксама цяперашняе месцазнаходжаньне міліцыянта. Паводле некаторых крыніцаў, сьледчы Павал Мялько пакінуў Беларусь і, праўдападобна, знаходзіцца ў Канадзе.

"EUobserver" піша, што ў беларускім МЗС рашуча абверглі сьцьвярджэньні Мялько і заявілі, што беларускія паліцыянты заўсёды дзейнічаюць у межах закону, піша "EUobserver".

Тым часам амбасадар ФРН у Менску Марцін Хэкер заявіў пра сваю гатовасьць інфармаваць кіраўніцтва Фінляндыі  цяперашняга старшыні ЭЗ  пра парушэньні міжнароднага права ў часе працэсу над сябрамі моладзевай арганізацыі "Партнэрства". Паводле словаў дыплямата, юрыста паводле адукацыі, закрыты суд несумяшчальны з сучаснымі міжнароднымі стандартамі, бо сакрэтныя працэсы "мелі месца ў час фашысцкай і сталінскай гісторыі".

"Я заўсёды думаў, што гэта будзе немагчыма цяпер у Эўропе& На жаль, Беларусь ня стала сябрам Рады Эўропы& краінай-удзельніцай Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека і асноўных свабодаў", перадае словы дыплямата са спасылкай на прэсавую службу АГП інтэрнэт-сайт www.belaruspartizan.org.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования