Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі

2012 2012-01-05T18:14:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цалкам невядомыя дагэтуль навуцы факты з паводзін ліс, іх звычак, асаблівасцях паводзін выявілі нядаўна супрацоўнікі Дубровенскага РАУС.

Падставай для навуковага адкрыцця мясцовых пінкертонаў паслужыла заява аршанскіх краязнаўцаў Ігара Казмерчака, Ганны Чумаевай і Сяргея Каржова, якія ў сярэдзіне лістапада падчас абследавання старажытных курганоў каля вёскі Хлюсціна Дубровенскага раёна выявілі факт незаконных раскопак на тэрыторыі курганоў. Яны былі здзіўленыя выкапанымі чатырма буйнымі ямамі шырынёй прыкладна метр на метр, глыбінёй каля паўтара метра, у якіх былі акуратна складзеныя чарапы і косці выкапаных астанкаў, і з гэтай нагоды звярнуліся ў Дубровенскую міліцыю.

Краязнаўцы тым самым разлічвалі, што праваахоўнікі спыняць дзейнасць так званых “чорных капальнікаў” і дапамогуць спыніць варварскае знішчэнне важных культурных аб'ектаў.

Аднак атрыманы адказ здзівіў усіх. Як запэўніваюць Дубровенскія сышчыкі, «чалавечыя касцяныя астанкі апынуліся на паверхні ў выніку жыццядзейнасці лісы». У ходзе праведзенага расследавання выяўлена, «што на полі, дзе размешчаны пагорак, маецца вялікая папуляцыя ліс, якія ў ходзе сваёй жыццядзейнасці капаюць зямлю, капаюць норы», - гаворыцца ў адказе Дубровенскага РАУС.

Атрымаўшы такі адказ, аршанскія краязнаўцы збіраюцца звярнуцца ў Акадэмію Навук. Бо калі б не адкрыццё Дубровенскіх сышчыкаў, навуцы да гэтага часу не было б вядома, што лісы здольныя капаць прастакутныя ямы метр на метр шырынёй, выкопваючы чалавечыя астанкі і акуратна складаючы іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international