Сяргею Каваленку не даюць спаткання з жонкай

2012 2012-01-05T18:08:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-zonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Каваленка

Алена Каваленка

Пра гэта Алена Каваленка даведалася ад следчага, які вядзе справу яе мужа. 3 студзеня яна занесла заяву на спатканне, рашэнне абяцалі прыняць на працягу трох дзён. Але 5-га студзеня следчы заявіў, што могуць разглядаць і дзесяць дзён, калі спатрэбіцца.

Алена Каваленка кажа, што заўтра зноў будзе тэлефанаваць следчаму Юрыю Волкаву:

“Ён яшчэ кпіў і насміхаўся: маўляў, у асобных выпадках скаргі разгдлядаюцца на працягу дзесяці дзён… Я сказала, што гэта не скарга, а заява пра спатканне, што падчас яго буду прасіць Сяргея спыніць галадоўку, і што гэта важна ў тым ліку і для следства – каб ён не трапіў у бальніцу, калі падарве сваё здароўе”.

Спадарыня Каваленка гаворыць, што летась так і было, калі Сяргей галадаваў на знак пратэсту супраць затрымання падчас вулічнай акцыі 25 сакавіка, і калі яму прысудзілі за гэта некалькі сутак арышту. Яго некалькі разоў забіралі з ізалятару часовага ўтрымання ў бальніцу, і арышт ён быў вымушаны адбываць з перапынкамі.

Цяпер Сяргей Каваленка галадае на знак пратэсту супраць крымінальнага абвінавачання: яму пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення паводле артыкулу 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання”. Віцебскага актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі” – умоўнага пакарання, прысуджанага за тое, што 7 студзеня 2010 году ён вывесіў на навагодняй елцы бел-чырвона-белы сцяг.

“Нарэшце хоць неяк вырашылася пытанне наконт вады, бо некалькі разоў я спрабавала перадаць яе ў СІЗА, але там адмаўляліся яе браць. Не даваць чыстай вады чалавеку, які галадае – гэта проста здзек, я лічу! І толькі сёння начальнік медсанчасткі СІЗА мне патлумачыў, што ваду не бяруць, бо раптам я Сяргея атручу…  Таму вады няма ў пераліку дазволеных для перадачы прадуктаў. Але я магу накіраваць Сяргею грашовы перавод, каб ён сам набываў ваду ў турэмнай краме. Не ведаю толькі, як хутка ў СІЗА даходзяць грошы, і як хутка іх перадаюць вязням”, -- дадае Алена Каваленка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international