Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым

2012 2012-01-05T15:55:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou_vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

5 студзеня суддзя суда Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка, разгледзеўшы прадстаўленне начальніка Першамайскага РУУС, устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым тэрмінам на 12 месяцаў, паколькі былы палітвязень “на шлях выпраўлення не стаў”.

Нагадаем, што Васіль Парфянкоў пасля вызвалення з аршанскай папраўчай калоніі №8, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі за Плошчу-2010, быў пастаўлены на прафілактычны ўлік у Першамайскім РУУСе па месцы жыхарства. У прадстаўленні УУС адміністрацыі Першамайскага раёна, дзе ставілася пытанне пра прэвентыўны нагляд, указана, што пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі Парфянкоў “на шлях выпраўлення не стаў”, “сістэматычна парушае грамадскі парадак, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці”.

У сувязі з прэвентыўным наглядам на працягу году ў дачыненні да Васіля Парфянкова будуць дзейнічаць пэўныя абмежаванні. Па-першае, ён абавязаны чатыры разы на месяц з’яўляцца ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства для рэгістрацыі. Па-другое, яму забаронена пакідаць сваю кватэру з 20:00 да 06:00, за выключэннем часу знаходжання па месцы сталай працы. Па-трэцяе, забаронены выезд за межы горада па асабістых справах без узгаднення з органам унутраных спраў, які ажыццяўляе прэвентыўны нагляд.

Пастанова суддзі Бандарэнкі канчатковая і абскарджванню ў касацыйным парадку не падлягае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international