Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


На Гомельшчыне падлічваюць арыштаваных і аштрафаваных

31.07.2006.

Паводле інфармацыі Асамблеі НДА Беларусі, грамадзкія і партыйныя арганізацыі Гомельскай вобласьці абагульнілі зьвесткі аб арыштах, штрафах і іншых формах перасьледу, якім падвяргаліся грамадзкія актывісты за апошнія месяцы. У пэрыяд, які прайшоў з канца мінулага году, ня меней чым 44 чалавекі з Гомельшчыны былі пакараныя ў сувязі з удзелам у перадвыбарчай агітацыі, распаўсюдзе незалежных выданьняў і акцыях пратэсту.Найбольшая колькасьць сярод іх  26 чалавек  падвергліся арыштам (у тым ліку 4 дзяўчыны). На 15 сутак былі пасаджаныя дзесяць грамадзянаў, на 10  трое, на 8  адзін, на 7 сутак  восем, на 5  трое. А Ўладзімер Кацора, які ў час прэзыдэнцкіх выбараў быў кіраўніком абласнога штабу А. Мілінкевіча, быў арыштаваны двойчы  на 8 і на 10 сутак. Больш за ўсё арыштаваных  з Гомеля і Сьветлагорскага раёну: па 9 чалавек; у Жыткавіцкім раёне, Мазыры і Калінкавічах  па 2, па адным  у Рагачове і Рэчыцы. Афіцыйныя прычыны арыштаў  дробнае хуліганства (14 выпадкаў), удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (8 выпадкаў), парушэньне парадку пікетаваньня (3 выпадкі  калі ў час перадвыбарчай агітацыі актывісты стаялі на вуліцах з партрэтамі А. Мілінкевіча), непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (2 выпадкі) і зьнявага супрацоўніка выканкаму (1 выпадак).

Сярод тых, хто "парушалі парадак", "аказвалі непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі" і "выкрыквалі лёзунгі"  найчасьцей студэнты і моладзь, аднак ёсць і пэнсіянэр, урач, юрыст... Паводле зьвестак Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага абяднаньня "Прававая ініцыятыва", некаторыя з арыштаваных падвяргаліся таксама штрафам.

Ня менш 14-і грамадзянаў у гэтым сьпісе былі "толькі" аштрафаваныя: зь іх 5  у Сьветлагорску, 3  у Жлобіне, 2  у Гомелі, па адным  у Брагіне, Добрушы, Мазыры і Рагачове. Агульная сума штрафаў склала ня менш за 3 628 000 руб. Шэраг актывістаў страцілі працу ці вучобу, на многіх аказваўся ўціск з боку адміністрацыі па месцы працы альбо навучаньня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования